UltraВожык
беларускі музычны праект From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«UltraВо́жык» — беларускі музычны праект, заснаваны ў 2001 годзе мінчуком Віктарам Кавальскім, гамельчанінам Яўгенам Далевічам і містычнай постаццю, вядомай як сабачка Ібрагім.
Гісторыя
Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існавання вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, праз якую рэзка і з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. Песні праекту «UltraВожык» пачалі хутка распаўсюджвацца праз Інтэрнэт ужо ў 2001 годзе. У 2003 годзе «UltraВожык» выдаў дыск «Ідэалогія », у якім высмяяў увядзенне прадмету дзяржаўнай ідэалогіі ў ВНУ Беларусі. Натуральна, дыск у крамы не трапіў, але невялікі тыраж разышоўся «з рук у рукі» ды праз Інтэрнэт. У 2005 годзе «UltraВожык» выдаў нечакана сур’ёзную рок-баладу «Атлантыда », якая патрапіла ў спіс найлепшых песняў сезону вядомага хіт-парада «Тузін Гітоў» і была выдадзеная на зборніку «Прэм’ер Тузін 2005».
28 лютага 2006 года з’явілася новая песня музычнага праекту «UltraВожык» «Фабрыка сноў».
У снежні 2007 года выходзіць кліп на песню «Атлантыда». Кліп заняў першае месца ў «кліп-марафоне» беларускамоўных кліпаў, які праводзіўся ў Гродна.
За ўсе гады існавання праекту Далевіч і Кавальскі ніколі не з’яўляліся на публіцы.
Remove ads
Дыскаграфія
Сінглы
Альбомы
- «Ідэалогія (2004)
Відэакліпы
Удзел у складанках
- «Прэм’ер Тузін 2005» (2005)
- «Песьні свабоды» (2006)
- «Песні свабоды-2» (2006)
- «Прэм’ер Тузін 2006» (2006)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads