WhatsApp

From Wikipedia, the free encyclopedia

WhatsApp
Remove ads

WhatsApp[8] (Ватса́п[9]) ― амерыканскі бясплатны сэрвіс абмену імгненнымі паведамленнямі і галасавой сувязі па IP, які належыць кампаніі Meta. Ён дазваляе карыстальнікам адпраўляць тэкставыя і галасавыя паведамленні, здзяйсняць галасавыя і відэазванкі, абменьвацца выявамі, дакументамі, месцазнаходжаннем карыстальніка і іншым кантэнтам.

Хуткія факты Тып, Аўтар ...

Кліент працуе на платформах Android, iOS, KaiOS, а таксама Microsoft Windows, macOS і як вэб-сервіс.

Remove ads

Гісторыя

Кампанія WhatsApp Inc., якая стварыла месэнджар, была заснавана Янам Кумам і Браянам Эктанам 24 лютага 2009 года ў Маўнцін-В’ю; з кастрычніка 2014 года належыць кампаніі Meta[10][11]. Першапачаткова выкарыстанне праграмы аплачвалася ў памеры каля даляра ў год[12], пачынаючы з другога года выкарыстання, але ў 2016 годзе плата была адменена. У 2016 годзе праграма афіцыйна стала бясплатнай[13], карыстальнік аплачвае толькі выкарыстаны інтэрнэт-трафік[14][15]. Станам на люты 2020 года у WhatsApp было больш за 2 мільярды карыстальнікаў па ўсім свеце.[16]

Да 2015 года «WhatsApp» стаў самай папулярнай праграмай для абмену паведамленнямі ў свеце[17][18], і па стане на красавік 2022 года ў ім налічвалася больш за 5 мільярдаў установак праз Google Play[19]. У 2016 годзе «WhatsApp» быў асноўным сродкам электроннай сувязі ў многіх краінах і рэгіёнах, уключаючы Лацінскую Амерыку, Індыйскі субкантынент і большую частку Еўропы і Афрыкі[17].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads