Xenix
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Xenix — Unix-падобная аперацыйная сістэма, ліцэнзаваная фірмай Microsoft у AT&T у канцы 1970-х. Першыя версіі працавалі на працэсарах Intel 80286, потым была ўведзена падтрымка Intel 80386. Santa Cruz Operation (SCO) набыла эксклюзіўныя правы на Xenix і пачала распаўсюджваць сістэму як SCO UNIX.
Xenix ніколі не была «сапраўднай» Unix-сістэмай, якая б адпавядала выпрацаваным Unix-супольнасцю стандартам System V, але Microsoft яе ніколі і не пазіцыянавала як Unix, толькі як Unix-падобную АС. Пасля фірма Microsoft прадала ўсе правы і зыходны код Xenix кампаніі SCO. SCO некаторы час падтрымлівала Xenix, потым спыніла яе распрацоўку і падтрымку. Некаторая частка кода Xenix перавандравала ў SCO Unix (пасля SCO Open Server і Open Desktop), але ў цэлым сістэма Xenix аказалася тупіковай галіной развіцця Unix-падобных АС.
Remove ads
Гісторыя
Microsoft набыла ліцэнзію на Version 7 Unix у AT&T у 1979 годзе. 25 жніўня 1980 года было абвешчана, што кампанія адаптоўвае гэту сістэму для 16-разрадных мікракамп'ютараў.
Xenix адрознівалася ад арыгінальнай 7-й рэдакцыі Unix элементамі, прыўнесенымі з BSD.
Microsoft прадавала Xenix непасрэдна не канчатковым карыстальнікам, а пастаўшчыкам камп'тараў, такім як Intel, Tandy, Altos і SCO, якія партавалі яе на свае архітэктуры. У арыгінале Microsoft Xenix працавала на мінікамп'ютары DEC PDP-11.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads