Інстытут мікрабіялогіі і вірусалогіі імя Д. К. Забалотнага НАН Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут мікрабіялогіі і вірусалогіі імя Д. К. Забалотнага НАН Украіныmap
Remove ads

Інстытут мікрабіялогіі і вірусалогіі імя Д. К. Забалотнага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне сістэматыкі, фізіялогіі, біяхіміі і генетыкі бактэрый, мікраскапічных грыбоў і вірусаў, мікробнай біятэхналогіі.

Хуткія факты Інстытут мікрабіялогіі і вірусалогіі імя Д. К. Забалотнага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны 31 мая 1928 года сусветна вядомым акадэмікам Д. К. Забалотным, які ў той час узначальваў Усеўкраінскую акадэмію навук. Назва інстытута ў той час гучала як Інстытут мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Усеўкраінскай акадэміі навук. У 1930 годзе Інстытуту мікрабіялогіі і эпідэміялогіі было прысвоена імя акадэміка Д. К. Забалотнага.

З 1944 — Інстытут мікрабіялогіі імя Д. К. Забалотнага АН УССР.

У 1960 г. у інстытуце быў створаны аддзел вірусалогіі, а ў 1963 г. у яго склад увайшлі лабараторыя генетыкі Інстытута заалогіі АН УССР і лабараторыя хіміі нуклеінавых кіслот і хіміі бялку Інстытута арганічнай хіміі АН УССР, Інстытут быў перайменаваны ў Інстытут мікрабіялогіі і вірусалогіі імя Д. К. Забалотнага АН УССР.

У 1968 г. на базе Інстытута мікрабіялогіі і вірусалогіі быў створаны аддзел малекулярнай біялогіі і генетыкі, які пазней (1973 г.) стаў самастойным Інстытутам малекулярнай біялогіі і генетыкі НАН Украіны.

Remove ads

Структура

  • Аддзел антыбіётыкаў
  • Аддзел біялогіі экстрэмафільных мікраарганізмаў
  • Аддзел біяхіміі мікраарганізмаў
  • Аддзел агульнай і глебавай мікрабіялогіі
  • Аддзел мікрабіялагічных працэсаў на цвёрдых паверхнях
  • Аддзел малекулярнай генетыкі бактэрыяфагаў
  • Аддзел праблем інтэрферону і імунамадулятараў
  • Аддзел рэпрадукцыі вірусаў
  • Аддзел фізіялогіі і сістэматыкі мікраміцэтаў
  • Аддзел фізіялогіі прамысловых мікраарганізмаў
  • Аддзел фітапатагенных бактэрый
  • Лабараторыя біялагічных палімерных злучэнняў
  • Лабараторыя вірусаў раслін
  • Лабараторыя генетыкі мікраарганізмаў
  • Лабараторыя інавацый і перадачы тэхналогій
  • Лабараторыя біятэхналогіі мікробнага сінтэзу
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads