Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава НАН Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэорыі і метадаў матэматычнага і электроннага мадэлявання фізічных і інфармацыйных працэсаў у энергетычных і энергаёмістых сістэмах на аснове сучасных дасягненняў прыкладной матэматыкі і машынных вылічэнняў.
Remove ads
Гісторыя
Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы АН УССР быў створаны 7 студзеня 1981 года на базе сектара электронікі і мадэлявання Інстытута электрадынамікі АН УССР. Пастановай Прэзідыума АН УССР ад 24 верасня 1987 года № 305 на базе Аддзялення оптыка-механічных запамінальных прылад Інстытута створаны Інстытут праблем рэгістрацыі інфармацыі АН УССР. У 2000 годзе інстытуту прысвоена імя Г. Я. Пухава.
Remove ads
Структура
- Аддзел тэорыі мадэлявання
- Аддзел матэматычнага і камп’ютарнага мадэлявання
- Аддзел матэматычнага і эканаметрычнага мадэлявання
- Лабараторыя матэматычнага мадэлявання энергарынкаў
- Аддзел мадэлявання энергетычных працэсаў і сістэм
- Аддзел гібрыдных мадэлюючых і кіруючых сістэм у энергетыцы
- Аддзел мадэлявання энергетычыных сістэм
- Тэматычная група спецыяльных сродкаў мадэлявання
- Тэматычная група тэхнічнай дыягностыкі
- Аддзел мадэлявання сістэм арганізацыйнага кіравання
- Тэматычная група экалагічнага аналізу і прагнозу
- Тэматычная група імітацыйнага мадэлявання
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads