Інстытут рэгіянальных даследаванняў НАН Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут рэгіянальных даследаванняў НАН Украіныmap
Remove ads

Інстытут рэгіянальных даследаванняў імя М. І. Далішняга НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Хуткія факты Інстытут рэгіянальных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (ІРД НАНУ), Міжнародная назва ...

З'яўляецца галаўной навуковай установай Украіны па праблемах рэгіянальнай палітыкі і трансгранічнага супрацоўніцтва.Утвораны ў 1994 годзе на базе Львоўскага аддзялення Інстытута эканомікі НАН Украіны, якое было заснавана ў 1964 годзе.

Інстытут ўзначальвае акадэмік НАН Украіны Васіль Сцяпанавіч Краўцоў, доктар эканамічных навук, прафесар.

Remove ads

Структура

  • Аддзел рэгіянальнай эканамічнай палітыкі
  • Аддзел рэгіянальнай экалагічнай палітыкі і прыродакарыстання
  • Аддзел рэгіянальнай фінансавай палітыкі
  • Аддзел прасторавага развіцця
    • Сектар трансгранічнага супрацоўніцтва
  • Аддзел праблем сацыяльна-гуманітарнага развіцця рэгіёнаў
  • Аддзел праблем рэгіянальнага сектару эканомікі рэгіёнаў

У Інстытуце працуе больш за 130 работнікаў. Сярод амаль 80 навуковых работнікаў дактароў навук – 18, кандыдатаў навук – 42. Сярэдні ўзрост дактароў навук – 54 года, кандыдатаў навук – 42 гады, навуковых работнікаў – 44 гады.

Remove ads

Даследаванні

У Інстытуце праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні: праблемы фарміравання рэгіянальнай палітыкі, сістэм кіравання і эколага-эканамічнага рэгулявання развіцця рэгіенаў, рацыянальнага выкарыстання вытворчага, працоўнага, прыродна-рэсурснага і інтэлектуальнага патэнцыялу рэгіёнаў, рынкавай інфраструктуры і прадпрымальніцтва, знешнеэканамічнай дзейнасці і трансгранічнага супрацоўніцтва, рэгіянальнай статыстыкі і інш.

Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку праектаў праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця розных тэрытарыяльных адзінак, прадпрыемстваў і арганізацый, распрацоўку методык, праектаў заканадаўчых і нарматыўных актаў, навуковыя экспертызы, арганізацыю нарад, семінараў, канферэнцый, дае кансультацыі па ўсіх напрамках сваёй навуковай дзейнасці.

Інстытут выконвае функцыі метадалагічнага, навукова-арганізацыйнага і каардынацыйнага цэнтра, з'яўляецца заснавальнікам і выдаўцом навукова-практычнага часопіса "Рэгіянальная эканоміка".

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads