Інстытут тэхнічнай цеплафізікі НАН Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інстытут тэхнічнай цеплафізікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне цеплафізічных даследаванняў цеплаэнергетычнага абсталявання з выкарыстаннем традыцыйных, узнаўляльных і альтэрнатыўных крыніц энергіі і распрацоўкі метадаў павышэння яго эфектыўнасці, надзейнасці і экалагічнай бяспекі; тэорыі цепламасаабмену і яе прымянення для павышэння эфектыўнасці цеплаабменных працэсаў і выкарыстання ў машынах і прыборах новай тэхнікі; тэорыі цепла- і рэчывапераносу для павышэння энергаэфектыўнасці існуючых і распрацоўкі прынцыпова новых рэсурсазберагальных цеплатэхналогій; тэорыі вымярэння цеплавых велічынь і стварэнне новых цеплафізічных прыбораў і сістэм для кантролю стану тэхнічных аб’ектаў і тэхналогій.

Хуткія факты Інстытут тэхнічнай цеплафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У траўні 1947 г. рашэннем Савета Міністраў Украінскай ССР Інстытут энергетыкі АН УССР (створаны ў 1939 годзе ў г. Харкаў) быў рэарганізаваны ў два самастойных ў два самастойных інстытута: Інстытут электратэхнікі і Інстытут цеплаэнергетыкі АН УССР. З 1964 года — Інстытут тэхнічнай цеплафізікі. Пастановай Бюро Прэзідыума АН УССР ад 07.04.1988 г. № 138 на базе Аддзялення праблем пераўтварэння і выкарыстання электраэнергіі Інстытута электрадынамікі АН УССР, аддзяленняў сістэмных даследаванняў у энергетыцы і высокатэмпературнага пераўтварэння энергіі Інстытута праблем мадэлявання ў энергетыцы АН УССР і Комплексу цепламетрыі ў энергетыцы Інстытута тэхнічнай цеплафізікі АН УССР быў створаны Інстытут праблем энергазберажэння АН УССР з адмысловым канструктарска-тэхналагічным бюро з эксперыментальнай вытворчасцю.

Remove ads

Навуковыя школы

  • Інтэнсіўныя працэсы канвектыўнага цеплаабмену і гідрадынаміка ва ўмовах, характэрных для цеплаэнергетычнага абсталявання
  • Цеплаабмен і гідрадынаміка параўтварэння ў працэсах і апаратах энергетыкі і новай тэхнікі
  • Горная цеплафізіка
  • Навуковыя асновы кіравання працэсамі цепламасаабмену і стварэння энергазберагальных тэхналогій і абсталявання для розных галін народнай гаспадаркі
  • Навуковыя асновы цеплафізічных вымярэнняў
Remove ads

Структура

  • Аддзел цепла- і масаабмену у цеплавых тэхналогіях
    • Лабараторыя цепламасаабменных працэсаў і абсталявання
  • Аддзел высокатэмпературнай тэрмагазадынамікі
    • Лабараторыя мадэлявання працэсаў цепламасаабмену ў энергетычных і цеплатэхнічных аб’ектах
  • Аддзел цеплафізічных асноў энергазберагальных тэхналогій
  • Аддзел цепламасаабмену і гідрадынамікі ў элементах цеплаэнергетычнага абсталявання
    • Лабараторыя працэсаў і тэхналогій цеплазабеспячэння
    • Лабараторыя цепламасаабмену ў шматкампанентных дысперсных сістэмах
  • Аддзел цеплафізікі энергаэфектыўных цеплавых тэхналогій
  • Аддзел цеплафізічных праблем сістэм цеплазабеспячэння
    • Лабараторыя цеплафізічных праблем біяэнергетыкі
    • Лабараторыя цеплафізічных працэсаў у кацельнях
  • Аддзел цепла- і масаабмену у дысперсных сістэмах
    • Лабараторыя «Цеплафізіка імпульсных працэсаў у дысперсных сістэмах»
    • Лабараторыя гігратэрмічных працэсаў
    • Лабараторыя цеплафізічных асноў дысперсна-імпульснага ўводу энергіі ў неаднародныя асяроддзі
  • Лабараторыя тэрмаметрыі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads