Інстытут фізікі паўправаднікоў імя В. Я. Лашкарова НАН Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут фізікі паўправаднікоў імя В. Я. Лашкарова НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фізікі паўправаднікоў.
Remove ads
Гісторыя
У 1960 годзе, з мэтай развіцця навуковых даследаванняў фізікі паўправадніковых прыбораў і іх прымянення на базе аддзела паўправаднікоў Інстытута фізікі створаны Інстытут паўправаднікоў АН УССР (з 1992 — Інстытут фізікі паўправаднікоў, з 2002 імя В. Я. Лашкарова НАН Украіны).
Навуковыя школы
- Фізікі паўправадніковых матэрыялаў і структур і іх дыягностыкі
- Фізікі паверхні, оптаэлектронікі і фатонікі
- ТГц і ІЧ функцыянальнай паўправадніковай мікра-і нанафотаэлектронікі
- Фізікі і тэхналогіі сэнсарных сістэм
Структура
- Аддзел структурнага і элементнага аналізу матэрыялаў і сістэм
- Аддзел іонна-прамянёвай інжынерыі
- Аддзел оптыкі і спектраскапіі паўправадніковых і дыэлектрычных матэрыялаў
- Аддзел электрычных і гальванамагнітных уласцівасцяў паўправаднікоў
- Аддзел оптаэлектронікі
- Аддзел фізікі паверхні і паўправадніковай нанафатонікі
- Аддзел фізікі оптаэлектронных прылад
- Аддзел фізікі і тэхналогіі нізкапамерных сістэм
- Аддзел палярытоннай оптаэлектронікі і тэхналогіі нанаструктур
- Аддзел функцыянальных матэрыялаў і нанаструктур
- Аддзел роставых тэхналогій паўправадніковых матэрыялаў і структур
- Аддзел фізікі і тэхналогіі паўправадніковых структур і сэнсарных сістэм
- Аддзел фізіка-тэхналагічных асноў сэнсарнага матэрыялазнаўства
- Аддзел функцыянальных пераўтваральнікаў для сэнсарнай тэхнікі
- Аддзел тэарэтычнай фізікі
- Аддзел хіміі паўправаднікоў
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads