Інстытут хіміі высокамалекулярных злучэнняў НАН Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут хіміі высокамалекулярных злучэнняў НАН Украіныmap
Remove ads

Інстытут хіміі высокамалекулярных злучэнняў НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне новых функцыянальных палімераў і іх кампазітаў: клеючых, гідраізаляцыйных, антыфрыкцыйных, адгезійных, каразійна-ўстойлівых, хіміка-ўстойлівых, токаправодных, сэнсарных, цепла-, вогне- і радыяцыйна-ўстойлівых матэрыялаў, нанакампазітаў, медыцынскія палімераў і інш.

Хуткія факты Інстытут хіміі высокамалекулярных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У 1958 годзе на базе лабараторыі высокамалекулярных злучэнняў Інстытута арганічнай хіміі АН УССР быў арганізаваны Інстытут хіміі палімераў і манамераў АН УССР. З 1963 — пад сучаснай назвай.

Структура

  • Аддзел хіміі гетэраланцуговых палімераў і ўзаемапранікальных палімерных сетак
  • Аддзел фізіка-хіміі палімераў
  • Аддзел мадыфікацыі палімераў
  • Аддзел палімераў медыцынскага прызначэння
  • Аддзел палімерных кампазітаў
  • Аддзел хіміі алігамераў і сеткавых палімераў
  • Аддзел фізікі палімераў
  • Аддзел тэрмаўстойлівых палімераў і нанакампазітаў

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads