Інстытут чорнай металургіі імя З. І. Някрасава НАН Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут чорнай металургіі імя З. І. Някрасава НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне праблем металургічнай вытворчасці.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны 16 лістапада 1939 года ў Кіеве. У 1952 г. было прынята рашэнне аб пераездзе ў цэнтр украінскай металургіі Днепрапятроўск, які адбыўся ў 1953—1954 гг.
З лабараторый Інстытута чорнай металургіі пачалі сваё жыццё Інстытут металафізікі імя Г. В. Курдзюмава НАН Украіны і Інстытут праблем матэрыялазнаўства імя І. М. Францэвіча НАН Украіны.
Структура
- Аддзел фізіка-хімічных праблем металургічных працэсаў
- Аддзел металургіі чыгуну
- Аддзел апрацоўкі паверхні чыгуну
- Аддзел працэсаў і машын апрацоўкі металу ціскам
- Аддзел праблем дэфармавання і тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйнай сталі
- Аддзел тэрмічнай апрацоўкі металу для машынабудавання
- Аддзел тэхналагічнага абсталявання і сістэм кіравання
- Аддзел стандартызацыі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads