Інстытут электразваркі імя Я. А. Патона НАН Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут электразваркі імя Я. А. Патона НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне прыроды зваркі, пайкі, наплаўкі, напылення і роднасных працэсаў, стварэння на іх аснове новых высокапрадукцыйных тэхналогій, абсталявання і матэрыялаў; трываласці і эксплуатацыйных уласцівасцяў зварных канструкцый, распрацоўкі прынцыпаў і асноў іх праектавання, павышэння надзейнасці, даўгавечнасці і рэсурсу; аўтаматызацыі і механізацыі працэсаў зваркі і роднасных працэсаў; стварэнне новых тэхналогій і абсталявання электраметалургічнай вытворчасці асабліва якасных сплаваў і кампазіцыйных матэрыялаў і вырабаў з іх.
Remove ads
Гісторыя
У 1929 па ініцыятыве Я. А. Патона пры Усеўкраінскай акадэміі навук створана кафедра інжынерных збудаванняў і ў яе складзе арганізавана Электразварачная лабараторыя. У 1930 пры Акадэміі створаны электразварачны камітэт. Я. А. Патонам ўпершыню ў свеце распрацавана комплексная праграма развіцця зварачнай вытворчасці. У 1934 на базе электразварачнага камітэта і Электразварачнай лабараторыі заснаваны навукова-даследчы інстытут электразваркі. У 1945 прысвоена імя Я. А. Патона.
Remove ads
Структура
- Аддзел аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі
 - Аддзел аўтаматычнага рэгулявання працэсаў зваркі і нанясення пакрыццяў
 - Аддзел даследавання фізіка-хімічных працэсаў у зварачнай дузе
 - Аддзел эканамічных даследаванняў
 - Аддзел электратэрмічных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў
 - Аддзел агульных праблем тэхнікі і тэхналогіі дугавой зваркі
 - Аддзел ахоўных пакрыццяў
 - Аддзел зварачных і роднасных тэхналогій у медыцыне і экалогіі
 - Аддзел зваркі газанафтавых труб
 - Аддзел зваркі пластмас
 - Аддзел зваркі легіраваных сталей
 - Аддзел імпульсных працэсаў і тэхналогіі дугавой зваркі
 - Аддзел касмічных тэхналогій
 - Лабараторыя электронна-прамянёвай нанатэхналогіі неарганічных матэрыялаў для медыцыны
 - Лабараторыя надзейнасці зварных канструкцый і механічных выпрабаванняў
 - Лабараторыя зваркі, рэзкі і апрацоўкі металаў выбухам
 - Аддзел матэматычных метадаў даследаванняў фізіка-хімічных працэсаў пры зварцы і спецэлектраметалургіі
 - Аддзел металургіі і тэхналогіі зваркі высокалегіраваных сталей і сплаваў
 - Аддзел металургіі і зваркі тытанавых сплаваў
 - Аддзел трываласці зварных канструкцый
 - Аддзел наплавачных матэрыялаў і тэхналогіі наплаўкі металаў
 - Аддзел неразбуральных метадаў кантролю якасці зварных злучэнняў
 - Аддзел новых канструктыўных формаў зварных збудаванняў і канструкцый
 - Аддзел новых фізіка-хімічных спосабаў зваркі
 - Аддзел аптымізацыі зварных канструкцый новай тэхнікі
 - Аддзел парафазных тэхналогій неарганічных матэрыялаў
 - Аддзел плазменна-шлакавай металургіі
 - Аддзел спецыялізаванай высакавольтнай тэхнікі і лазернай зваркі
 - Аддзел стыкавой зваркі
 - Аддзел тэхналагічнай трываласці і тэхналогіі зваркі сталей падвышанай трываласці
 - Аддзел тэхнічнай дыягностыкі зварных канструкцый
 - Аддзел фізікі газавага разраду і электратэрміі
 - Аддзел фізіка-металургічных працэсаў наплаўкі зносастойкіх і гарачатрывалых сталей
 - Аддзел фізіка-металургічных праблем электрашлаковых тэхналогій
 - Аддзел фізіка-механічных даследаванняў зварнасці канструкцыйных сталей
 - Аддзел фізіка-хімічных даследаванняў матэрыялаў
 - Аддзел фізіка-хімічных працэсаў
 - Аддзел фізічных працэсаў, тэхнікі і абсталявання для электронна-прамянёвай і лазернай зваркі
 - Доследнае канструктарска-тэхналагічнае бюро
 - Дзяржаўная эксперыментальная вытворчасць
 - Доследны завод спецэлектраметалургіі
 - Даоследны завод зварачнага абсталявання
 - Доследны завод зварачных матэрыялаў
 - Інжынерны цэнтр зваркі ціскам
 - Міжнародны цэнтр электронна-прамянёвых тэхналогій
 - Дзяржаўная арганізацыя Навукова-інжынерны цэнтр «Дуга»
 - Навукова-інжынерны цэнтр электрашлаковых тэхналогій
 - Навукова-інжынерны цэнтр «Матэрыялаапрацоўка»
 - Навукова-інжынерны цэнтр даследавання і вытворчасці зварных канструкцый
 - Навукова-вытворчы цэнтр «Тытан»
 - Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр забеспячэння якасці і сертыфікацыі «СЕПРОЗ» Нацыянальнай акадэміі навук Украіны»
 - Дзяржаўны навукова-інжынерны цэнтр зваркі і кантролю ў галіне атамнай энергетыкі
 - Дзяржаўнае знешнегандлёвае вытворчае прадпрыемства «Фірма «ИНПАТ»
 - Дзяржаўнае прадпрыемства «Атэстацыйны цэнтр па неразбуральным кантролі»
 - Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-інжынерны цэнтр матэрыялаў для зваркі і наплаўкі»
 - Запарожскі навукова-інжынерны цэнтр па плазменных тэхналогіях
 - Навукова-вытворчае малое дзяржаўнае прадпрыемства «Плазматрон»
 - Навукова-інжынерны цэнтр «Патон-Азоўмаш»
 - Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр энергазберагальных канструкцый і тэхналогій «Тэхналуч»
 - Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр «Перспектыўныя тэхналогіі»
 
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
