Андрэй (епіскап цвярскі)

епіскап цвярскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй (епіскап цвярскі)
Remove ads

Андрэй (? — 14 лютага 1324, Багародзічны манастыр на Шошы) — епіскап цвярскі (1289—1316).

Хуткія факты Андрэй, Род дзейнасці ...

Сын літоўскага князя Гердзеня, напэўна, у 1266 годзе разам з маці і братам палонены пскоўскім князем Даўмонтам. У 1289 годзе на просьбу маладога цвярскога князя Міхаіла Яраславіча, Андрэй з ігумена ім жа заснаванага Багародзічнага манастыра на Шошы (або, магчыма, цвярскога Отрача манастыра) быў пастаўлены мітрапалітам Максімам на епіскапа цвярскога. У 1300 годзе разам з мітрапалітам Максімам і епіскапам растоўскім Сімеонам браў удзел у пасталенні ў Ноўгарадзе архіепіскапам наўгародскім Феактысты. Недзе ў 1308—1310 гадах Андрэй, напэўна, як вылучэнец князя Міхаіла Яраславіча, тым часам ужо вял. кн. уладзімірскага, незадаволенага адхіленнем прапанаванай ім кандыдатуры ігумена Геронтыя на мітрапалічы сталец, абвінаваціў мітрапаліта Пятра, які толькі пастаўлены вярнуўся з Канстанцінопаля на Русь, у сімоніі і блаславенні некананічных шлюбаў перад канстанцінопальскімі патрыярхам Афанасіям I, а затым Ніфантам і на Саборы Рускай царквы ў Пераяслаўлі (сабор адбыўся не пазней за зіму 1311). Пасля апраўдання мітрапаліта Пятра епіскап Андрэй, верагодна, быў абаронены вял. князем і таму захаваў цвярскую кафедру. Нягледзячы на падкрэсленае прымірэнне мітрапаліта Пятра з епіскапам Андрэем (у сакавіку 1311 года мітрапаліт разам з Андрэем у Цвяры паставіў епіскапа Харлампія на невядомую епархію (20.3.1311) і Прохара на епіскапа растоўскага (21.3.1311)), адносіны паміж імі наўрад ці наладзіліся. 28 сакавіка 1316 года Андрэй пакінуў кафедру, яна была вакантная на працягу года (пераемнік Андрэя Варсонофій быў пастаўлены толькі 13.2.1317). Сыйшоўшы ў Шошскі манастыр, Андрэй заставаўся палітычна ўплывовай асобай, менавіта пры яго пасярэдніцтве, паводле цвярскіх звестак, восенню 1321 года быў заключаны мірны дагавор паміж цвярскім князем Дзмітрыем Міхайлавічам і вялікім князем уладзімірскім і маскоўскім Юрыем Данілавічам. Праўда, Сафійскі I летапіс[2] і Маскоўскі летапісны звод[3] канца XV ст. кажуць у гэтым выпадку не пра Андрэя, а пра Варсанофія, але гэта хутчэй пазнейшая няўдалая рэдактарская праўка. У Зборніку 1422 года[4] захавалася акружное пасланне, якое магчыма напісаў Андрэй. Цела Андрэя пасля смерці, паводле наказу епіскапа Варсанофія, з Багародзічнага манастыра прынесена ў Цвер і пахавана ў кафедральным Спаскім саборы.

Remove ads

Зноскі

1. различные авторы Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов, Н. П. Чулков, Н. Д. Чечулин и др. — СПб., М..

2. ПСРЛ. М., 2000. Т. 5. Вып. 1. Стб. 396.
3. ПСРЛ. М., 1949. Т. 25. С. 166.
4. РНБ. Q. I. 312. Л. 196 об.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads