Будынак акруговага суда (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак акруговага суда (Магілёў)map
Remove ads

Будынак акруговага суда, таксама будынак Ніжняга суда, Урачэбнай управы і архіва — будынак у Магілёве на плошчы Славы, 1. Помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Хуткія факты Будынак акруговага суда, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Акруговы суд у пач. XIX ст.

Пабудаваны ў 1778 годзе на Губернатарскай плошчы (сучасная пл. Савецкая) як будынак ніжняга земскага суда, урачэбнай управы і архіва. У 1883 г. будынак часткова перабудаваны і прыстасаваны пад акруговы суд[1] паводле праекта М. П. Высоцкага[2].

Калі ў час Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, у будынку размяшчалася частка світы Цара і чыны міністэрства двара[ru], знаходзілася ўпраўленне дзяжурнага генерала. Тут размяшчаліся камандзір канвою граф Грабэ-Нікіцін[ru], генерал Д. М. Дубенскі і цырымоніймайстар барон Штакельберг[ru][3].

У ліпені-жніўні 1919 г. у будынку размяшчаўся штаб 16-й арміі, якая ў 19191920 гг. вяла на тэрыторыі Беларусі баі супраць войскаў Польскай Рэспублікі. У ліпені 1919 г. членам Рэўваенсавета 16-й арміі прызначаны Р. К. Арджанікідзэ, які некаторы час працаваў у будынку, дзе размяшчаўся штаб[4].

Разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. У 1950-я гады адноўлены і пераабсталяваны пад Магілёўскі абласны краязнаўчы музей[1].

У 1975 г. на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка Рыгору Канстанцінавічу Арджанікідзэ[4].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Фасад і планы будынка. XIX ст.

Уяўляе сабой мураваны прамавугольны ў плане будынак, які быў падзелены капітальнымі сценамі на тры часткі (для кожнай установы). З боку дваровага фасада кожная з устаноў мела асобны дворык, абнесены мураванай сцяной (не захаваліся). У 1883 г. часткова перабудаваны, надбудаваны трэці паверх, дэкарыраваны галоўны фасад, змененая ўнутраная планіроўка, будынак прыстасаваны пад акруговы суд[1].

Галоўны трохпавярховы (з паўпадвальным паверхам) фасад выходзіць на плошчу. Паверхі падзелены карнізнымі цягамі. У цэнтры галоўнага фасада — уваходны партал, раней існавалі тры асобныя ўваходы, адпаведна фасад быў аздоблены трыма рызалітамі, завершанымі атыкамі з франтонамі. Цэнтральная частка фасада завершана над карнізам прамавугольным прафіляваным атыкам і дэкарыраваная плоскімі пілястрамі па тры паабапал увахода. На першым паверсе пілястры руставаныя, на другім — парныя, на трэцім — гладкія. Падобныя пілястры захаваліся на бакавых частках будынка, абапал першапачатковых уваходаў, і на вуглах фасадаў. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах на першым і трэцім паверхах аздобленыя замковым каменем, на другім завершаны праз адно прамавугольнымі сандрыкамі або трохвугольнымі франтонамі. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Дэкаратыўныя дэталі, як то пілястры, паясы, ліштвы, сандрыкі, вылучаны асобным колерам[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Дубенский Дмитрий Николаевич. Революция, или Как произошел переворот в России. — АСТ, 2017. — 432 с. ISBN 978-5-17-101779-8.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads