Будынак банка (Бабруйск, Камсамольская вуліца)

Бабруйск, Камсамольская вуліца From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак банка (Бабруйск, Камсамольская вуліца)map
Remove ads

Будынак банка — будынак у Бабруйску, размешчаны па Камсамольскай вуліцы, 41. Пабудаваны ў 1902 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры неакласіцызму. Цяпер тут размешчана адміністрацыйная ўстанова.

Хуткія факты Будынак банка, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Кампактны прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак пад пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад сіметрычна-восевы з бакавымі рызалітамі, завершанымі прамавугольнымі атыкамі. У дэкоры будынка выкарыстаны паўкалоны, франтоны, разеткі, атыкі. Планіроўка будынка анфіладная. У цэнтры вялікая аперацыйная зала са склепам пад ёй. У інтэр’еры захаваліся 2 прамавугольныя кафляныя печы, складзеныя на цокалях і завершаныя фігурнымі франтонамі. Плітка ўпрыгожана арнаментальным малюнкам з кветак і пялёсткаў светла-зялёных і светла-блакітных колераў.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads