Вальдэмар Віктаравіч Раманенка
вучоны, ўрач From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальдэмар Віктаравіч Рамане́нка[2] (14 сакавіка 1937 — 15 студзеня 2021[3]) — вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1991[3]).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Цімкавічы (сучасны аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў у Цімкавічах сярэднюю школу[3] і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. Інстытут скончыў у 1960 годзе. У 1960—1964 гадах працаваў тэрапеўтам у Капыльскай раённай бальніцы[3]. У 1964—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры тэрапіі № 1 Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1967 годзе невялікі час працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце асістэнтам кафедры факультэцкай тэрапіі. У 1967—1968 гадах у Мінскай абласной клінічнай бальніцы (урач-тэрапеўт), у 1968—1969 гадах — старшы выкладчык кафедры грамадзянскай абароны Мінскага педагагічнага інстытута[3]. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1968 годзе.
З 1969 года В. В. Раманенка кіраваў тэрапеўтычным аддзяленнем Беларускай навукова-даследчай лабараторыі экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы, у 1974—1980 гадах — адначасова намеснік дырэктара па навуковай рабоце навукова-даследчага інстытута, створанага на базе лабараторыі, у 1980—1981 гадах — старшы навуковы супрацоўнік арганізацыйна-метадычнага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута экспертызы працаздольнасці і аховы працы інвалідаў[3].
З 1981 года В. В. Раманенка ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). Тут ён у 1981—1988 гадах займаў пасаду асістэнта кафедры неадкладнай тэрапіі, з 1989 па май 2003 года — загадчык кафедры № 3 па падрыхтоўцы ўрачоў-інтэрнаў (пазней — кафедра клінічнай фармакалогіі і тэрапіі), з 2003 года па чэрвень 2014 года — прафесар кафедры[3].
Памёр В. В. Раманенка 15 студзеня 2021 года[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 160 апублікаваных прац, 5 вучэбных дапаможнікаў і манаграфій[3]. Навуковыя працы па механізмах рэадаптацыі кардыярэспіраторнай сістэмы і прагназаванні вынікаў хірургічнага лячэння хворых з набытымі заганамі сэрца, па эпідэміялогіі, структуры і падставах інваліднасці пры ўнутраных хваробах, па механізмах медыка-сацыяльнай рэабілітацыі.
Сярод апублікаваных прац:
- Врачебно-трудовая экспертиза и трудовое устройство при хронической неспецифической пневмонии с сегментарным и диффузным пневмосклерозом: (методические указания) / Министерство социального обеспечения БССР, Белорусская научно-исследовательская лаборатория экспертизы трудоспособности и организации труда инвалидов. — Мн.: [б. и.], 1971.
- Механизмы компенсации при митральном стенозе / А. В. Шотт, В. К. Кухта, В. В. Романенко. — Мн. Беларусь, 1978.
- Приобретенные пороки сердца: хирургическое лечение: учебное пособие для слушателей системы последипломного медицинского образования / В. В. Романенко, З. В. Романенко. — Мн.: БГМУ, 2004.
- Острая ревматическая лихорадка: этиология, диагностика, лечение, профилактика: [практическое руководство для врачей] / В. В. Романенко, З. В. Романенко. — Мн.: БелМАПО, 2004.
Remove ads
Узнагароды и званні
- Медаль «Ветэран працы» (1990)
- Ганаровая грамата Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР (1977)
- Ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза медыцынскіх работнікаў (1977)
- Шэраг заахвочванняў ад БелМАПА
- Урач вышэйшай катэгорыі па спецыяльнасцям «тэрапія» і «кардыялогія» (2009)[3].
Зноскі
- Вольдемар Викторович Романенко. Некролог Архівавана 12 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads