Гасцініца «Украіна» (Масква)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гасцініца «Украіна» сеткі «Рэдысан Калекшн» — сёмы і апошні з пабудаваных сталінскіх гмахаў у Маскве на Кутузаўскім праспекце ў 1953—1957 гадах па праекце архітэктараў Аркадзя Мардвінава, Вячаслава Алтаржэўскага і галоўнага канструктара Паўла Красільнікава.
Будынак, выкананы ў стылі сталінскі ампір, складаецца з трох карпусоў. Цэнтральны з іх складаецца з 34 паверхаў, яго вышыня — 206 метраў (уключаючы 73-метровы шпіль). У бакавых карпусах дома знаходзяцца 250 кватэр, якія, як мяркуецца, з’явіліся па распараджэнні Мікіты Хрушчова.
Будынак быў прыватызаваны ў 2005 годзе, з 2007 па 2010 у ім ішла рэканструкцыя, пасля якой адкрыўся гатэль «Рэдысан Роял, Масква» — на той момант самы прэстыжны ў горадзе.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

