Генадзь Міхайлавіч Піцко

беларускі мастак-жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Міхайлавіч Піцко (нар. 1970, Гродна) — беларускі мастак-жыпапісец.

Хуткія факты Генадзь Міхайлавіч Піцко, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 1987 года навучаўся на аддзяленні керамікі ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы. Служыў тэрміновую службу ў 117-м Маскоўскім пагранічным атрадзе.

Актывіст польскай меншасці ў Беларусі. Не аднойчы затрыманы ўладамі ў сувязі з гэтай дзейнасцю[1][2].

У 2017 годзе ўзнагароджаны залатым медалём за развіццё польскай культуры па-за межамі Польшчы ад арганізацыі «Wspolnota Polska»[3].

З 2019 года жыве ў Польшчы.

Remove ads

Творчасць

З 1991 года займаецца жывапісам. У 1994 годзе прыняты ў аб’яднанне «Гарадзенскі каларыт». Штогод ад аб’яднання браў удзел у выставах у выставачнай зале Саюза мастакоў Беларусі ў Гродне. З 2008 года ў Таварыстве польскіх мастакоў пры незалежным Саюзе палякаў на Беларусі, пэўны час кіраваў гэтай творчай суполкай[3].

Першая персанальная выстаўка адбылася ў 1992 годзе ў кінатэатры «Кастрычнік» у Гродне. У 1997 годзе адбылася персанальная выстаўка «Вуліцы Гданьска» ў прыватнай галерэі ў Сопаце. Затым персанальныя выстаўкі адбываліся ў гродзенскай галерэі «Тызенгаўз» у 1998, 1999 («Гарадскі пейзаж»), 2001 («Натхненне»), 2007 («Паэзія прастор»), 2009 («Зачараваны прыгажосцю»), 2013 («Анёльскія песні»), 2014 («Мужчына і жанчына»), 2016 («Маё жыццё» да 25-годдзя творчай дзейнасці[4]) гадах.

У 2007 годзе браў удзел у сумеснай выстаўцы «Восень вачамі польскіх мастакоў» у Парыжы. У 2008 годзе адбылася персанальная выстаўка «Нацюрморт». Удзельнічае ў пленерах і агульных выстаўках у Польшчы і Беларусі. У Польшчы выстаўкі адбыліся ў Варшаве, Пултуску, Беластоку, Саколцы і іншых гарадах, у 2013 годзе — у палацы Браніцкіх у Беластоку.

У 2017 годзе Генадзь Піцко як арт-куратар арганізаваў вялікую выстаўку «Бог. Гонар. Айчына», у ёй бралі ўдзел 28 мастакоў з Гродна, Ваўкавыска і Брэста, экспанавалася 60 карцін, выстаўка вандравала па Польшчы паўтара года — Гданьск, Пултуск, Лохаў, Варшава і іншыя гарады. У 2019 годзе выстаўка трансфармавана, на больш за палову яе склалі іншыя творы, і пад новай назвай «Гісторыя Польшчы праз стагоддзі» адкрылася ў галерэі «Nowy świat» у Беластоку, агулам у ёй бралі ўдзел 18 мастакоў з Гродзеншчыны, экспанавалася 38 карцін.[5]

У лістападзе 2024 годзе браў удзел у калектыўнай выстаўцы беларускіх мастакоў у Доме Палоніі ў Пултуску, арганізаванай асацыяцыяй «Wspólnota Polska», затым выстаўка адбудзецца ў Варшаве.[6]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads