Дом Аэрафлота (Новасібірск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Аэрафлота (Новасібірск)map
Remove ads

Дом Аэрафлота (руск.: Дом Аэрофлота) - пяціпавярховы будынак у стылі канструктывізму, размешчаны ў Цэнтральным раёне Новасібірска на рагу Краснага праспекта і Ядрынцаўскай вуліцы. Пабудаваны ў пачатку 1930-х гадоў. Помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння.

Хуткія факты Дом Аэрафлота, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Архітэктар і дакладная дата будаўніцтва Дома Аэрафлота невядомыя. Будынак быў пабудаваны ў 1930-х гадах і прызначаўся для размяшчэння адміністрацыйных і службовых органаў Аэрафлота.

Галоўны заходні фасад звернуты да Чырвонага праспекта, паўднёвая тарцовая частка выходзіць на Ядрынцаўскую вуліцу. З поўначы да дома прымыкае выкананая ў стылістыцы суседняга будынка дэкаратыўная каланада.

Пяціпавярховы будынак франтальна-сіметрычнай кампазіцыі мае прамавугольную форму плана. Поўная сіметрыя будынка парушаецца толькі размешчаным у паўднёва-заходнім куце ўваходам, які падкрэсліваюць высокі ганак і «западальны» кут.

Два верхніх паверха ў адрозненне ад іншых маюць паніжаную вышыннасць.

Кутнія гаўбцы візуальна замацоўваюць вуглы, ствараючы дакладны вертыкальны рытм ярусаў.

Галоўны фасад вянчае высокі атык, яго цэнтр упрыгожвае барэльеф - эмблема "Аэрафлота". Па баках барэльефа размешчаны круглыя слыхавыя вокны.

Паміж вокнамі пятага і чацвёртага паверхаў знаходзіцца аб'ёмны надпіс "Аэрафлот".

Фасады будынка афарбаваны светла-блакітнай фарбай.

Remove ads

Літаратура

  • Воеводина Т.В., Грес М.В., Минов И.Г. и др. Памятники истории, архитектуры и монументального искусства Новосибирской области Книга 1.Новосибирск / В.А.Кошелев. — Новосибирск: ПК «ДЕАЛ», 2011. — 279 с. — ISBN 5-8402-0368-8.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads