Дэніэл Коўк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэніэл Коўк
Remove ads

Дэніэл Паркер Коўк (англ.: Daniel Parker Coke) — англійскі адвакат і член парламента Вялікабрытаніі.

Хуткія факты Дэніэл Коўк, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Коўк быў адзіным дзіцём у сям'і адваката Томаса Коўка (1700—1776) і яго жонкі Мацільды Гудвін (1706—1777). Ён належаў да старажытнага дэрбішырскому роду Коўкаў з Траслі. Вучыўся ў Дэрбскай школе, Оксфардскім каралеўскім каледжы і Каледжы Усіх Святых. Атрымаў ступень бакалаўра ў 1769 годзе і ў 1772 годзе ў Лінкалн Ян (Лондан) — ступень магістра.

Кар'ера

Коўк быў запрошаны ў суд у 1768 годзе і працаваў у якасці адваката.

З 1776 па 1780 годы быў членам парламента ад горада Дэрбі, пазней у 1780—1812 гг. — ад Нотынгема.

З 1793 года Коўк падтрымліваў палітыку брытанскага ўрада ў бок вайны з Францыяй. На агульных выбарах 1802 Коўк страціў шмат галасоў з-за сваёй прыхільнасці ваенных дзеянняў і высокім цэнах на спажывецкія тавары. У выніку ён быў вымушаны аддаць месца ў парламенце доктару Джозафу Бірчу з Прэстана. Коўк хадайнічаў супраць вынікаў галасавання і ў маі 1803 перамог у новых выбарах. У чарговы раз паспяхова спаборнічаў з Бірчам ў 1806 годзе.

Пасля сыходу з парламента ў 1818 годзе працягнуў кар'еру ў якасці старшыні квартальных сесій дэрбішырскага суда.

Ніколі не быў жанаты. Памёр у Дэрбі ў 1825 годзе, і быў пахаваны ў Саборы Усіх Святых у Дэрбі, дзе яму пастаўлены грунтоўны помнік.

Remove ads

Партрэт

Фамільны партрэт Коўкаў, які захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2], у 1782 годзе намаляваў англійскі мастак Джозэф Райт, неўзабаве пасля таго, як Д'Эўэс Коўк са сваёй жонкай атрымалі ў спадчыну Брукхіл-Хол (Brookhill Hall) каля Пінкстана[3]. Дэніэл Коўк, які сядзіць за сталом на адкрытым паветры пад шырокім дрэвам, намаляваны побач з імі. Цэнтрам кампазіцыі і аб'ектам дыскусій з'яўляецца ліст паперы, які трымае Дэніэл. Райт паставіў Д'Эўэса Коўка на вяршыні сямейнага трыкутніка, і ён глядзіць у бок сваёй жонкі. Сэнсавае напаўненне кампазіцыі Райта было згублена[4].

Зноскі

  1. Daniel Coke // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q29861311'></a>
  2. The Rev D'Ewes Coke, his wife and a relative Архівавана 22 снежня 2007. at derby.gov.uk, accessed 14 April 2008
  3. The landscape and the figure Архівавана 18 мая 2011. online at royalacademy.org.uk, accessed 14 April 2008
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads