Капейнае (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капе́йнае[1] (трансліт.: Kapiejnaje, руск.: Копейное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
У 1816 годзе ўпамінаецца як уласнасць Ратынскіх, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. З другой паловы XIX стагоддзя ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года быў піцейны дом. У 1908 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, у якой у тым годзе працаваў 1 настаўнік, было каля 50 вучняў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1816 год — 13 двароў, каля 100 жыхароў
- 1858 год — 73 жыхары мужчынскага полу
- 1897 год — 53 двары, 316 жыхароў
- 1908 год — 48 двароў, 421 жыхар
- 1917 год — 63 двары, 393 жыхары
- 1960 год — 303 жыхары
- 2002 год — 36 двароў, 64 жыхары
- 2009 год — 58 жыхароў
- 2019 год — 48 жыхароў[3]
Вядомыя асобы
- Алег Васілевіч Прышчэпчык (нар. 1974)— беларускі біёлаг.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
