Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баранавіцкі Касцёл Маці Божай Фацімскай — каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на Савецкім праспекце.
Remove ads
Гісторыя

Пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы ў авангардным стылі намаганнямі святара Мазура. Першая ва Усходняй Еўропе святыня, прысвечаная Фацімскай царыцы.
Пры касцёле выдаецца штомесячны каталіцкі часопіс «Дыялог».
Архітэктура
Архітэктурны вобраз створаны аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнямі. У інтэр'еры перспектыву нефа завяршае не алтар, а скульптура Маці Божай Фацімскай.
Літаратура
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 12.
Спасылкі
- Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы) на сайце Catholic.by (бел.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads