Касцёл Раства Багародзіцы (Столін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Раства Багародзіцы — каталіцкі храм у горадзе Столін, збудаваны ў стылі класіцызм у пачатку XIX ст.
Першы вядомы столінскі касцёл быў збудаваны з цэглы ў 1811 годзе на грошы Каетана Каранеўскага. У 1852 годзе храм пераасвечаны пад праваслаўную царкву, акрамя гэтага яго перабудавалі ў псеўдарускім стылі. У 1923 годзе польскія ўлады вярнулі храм каталікам і ён быў зноў асвечаны пінскім біскупам Зыгмунтам Лазінскім.
Да гэтай парафіі адносілася прыпісная капліца, што знаходзілася ў палацы Радзівілаў «Манькавічы». Могілкі, што таксама адносіліся да касцёла, па стане на 2016 год закінутыя і амаль цалкам знішчаныя вандаламі.
У пасляваенны час храм узарваны бальшавікамі.
У 2007 годзе, падчас пракладкі вадаправоду, на месцы былога касцёла знойдзена некалькі дзесяткаў камянёў са старажытнымі надпісамі і выбітымі крыжамі.
Remove ads
Галерэя
- Выгляд касцёла да перабудовы
- Экстэр'ер касцёла Раства Багародзіцы (1936), Столін
- Інтэр'ер касцёла Раства Багародзіцы ў 1929 г., Столін
- Камяні з-пад алтарнай часткі касцёла
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

