Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пабудаваны ў 1980 годзе на праспекце Газеты «Правда» (цяпер Дзяржынскага) у Мінску па праекце архітэктараў Э. Гальдштэйна, Ю. Бічана.
Remove ads
Архітэктура

Складаны па канфігурацыі плана комплекс утвараюць блок аўдыторый, навучальна-адміністрацыйны і два лабараторныя корпусы, актавая зала, бібліятэка, сталоўка. Усе аб’ёмы злучаныя паміж сабой крытымі галерэямі на другім паверсе. Цэнтр кампазіцыі — двухпавярховы прамавугольны ў плане блок з шасцю аўдыторыямі (кожная на 1150 месцаў), аб’яднанымі двухсветлавой рэкрэацыйнай залай (з вестыбюлем і гардэробам). Выкарыстанне натуральнага асвятлення праз ліхтары, сістэма адкрытых лесвіц, якія злучаюць вестыбюль з галерэямі другога паверху, чляненне прасторы па вертыкалі ствараюць выразны інтэр’ер рэкрэацыйнай залы.
Да аўдыторнага блоку прымыкае вышынная дамінанта комплексу — дзесяціпавярховы прамавугольны ў плане з вынесеным наперад лесвічна-ліфтавым аб’ёмам навучальна-адміністрацыйны корпус.
Два чатырохпавярховыя прамавугольныя ў плане лабараторныя корпусы ўтвараюць Г-падобную ў плане кампазіцыю. Пластыку іх фасадаў узбагачае рытмічнае чаргаванне вертыкальных рэбраў і аконных праёмаў.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём бібліятэкі з чатырма чытальнымі заламі (адна з іх — двухсветлавая).
Каларыстычнае вырашэнне фасадаў будынкаў комплексу заснаванае на кантрасце сцен, апрацаваных цёмна-карычневай керамічнай пліткай, і панелей светла-шэрага колеру.
Remove ads
Літаратура
- В. Б. Ангелаў. Мінскага медыцынскага інстытута будынкі // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads