Ленінскі (Буда-Кашалёўскі раён)

пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ле́нінскі[1] (трансліт.: Lieninski, руск.: Ленинский) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Чабатовічы — Уваравічы. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Чабатовіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ленінец», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 22 гаспадаркі, 37 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год — 16 двароў, 104 жыхара.
  • 1959 год — 188 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 22 гаспадаркі, 37 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads