Максім Паўлавіч Ковель

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Ковель (нар. 12 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».

Хуткія факты Максім Ковель, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе замацаваўся ў складзе дубля. У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2], дзе стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў рэчыцкую каманду[3].

У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам»[4]. У складзе дзяржынскай каманды з’яўляўся на полі нерэгулярна. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2021 не з’яўляўся на полі ў Вышэйшай лізе, гуляў за дубль, а ў 2022 годзе стаў гуляць і за асноўную каманду, нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з клубам[8].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads