Навадворская сярэдняя школа Мінскага раёна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навадворская сярэдняя школа Мінскага раёна — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Новы Двор.
Навучанне вядзецца на рускай мове.
Remove ads
Гісторыя
Школа была заснавана ў 1890 годзе для навучання сялянскіх дзяцей пісьму і лічэнню. А ў 1903 годзе ў школы з’явіўся першы мецынат, мясцовы памешчык І. Бунгэ. У памяць аб сваім трагічна загінуўшым сыне-падлетку, Бунгэ адкрывае тут народнае аднакласнае вучылішча, якое наведваюць дзеці навакольных вёсак Шабаны, Клімавічы, Пашкавічы, Падлоссе. Будынак вучылішча захаваўся да нашых дзён.
З 1917 і да 1950 года у памяшканні вучылішча пачала дзейнічаць няпоўная сярэдняя школа.
У час Вялікай Айчыннай вайны школа была зачынена, а з 1944 года стала сямігодкай. Сюды прыходзілі дзеці з усіх наваколляў, з Гатава, Падлоссе, Зарэчча, Пашкавічы. Будынак больш не здольны быў змясціць такую колькасць навучэнцаў, і праз дарогу было пабудавана другое школьнае памяшканне на два класы. Гэта быў звычайны бярвеністы зруб, аднак дзякуючы адкрыццю другога філіяла, у 1953 годзе школа прымае статус сярэдняй.
У 1980 годзе над школай узяў шэфства Саюз кампазітараў Беларусі. У школе пабывалі такія знакамітыя беларускія кампазітары як Семяняка, Лучанок, Ханок, Камінскі, Смольскі, Картэс, Вагнер, Зарыцкі, Захлеўны і іншыя. Пры школе ў 1978 годзе адкрыўся філіял музычнай Мачулішчанскай школы, а з 1991 годзе школа стала працаваць па плане школы з агульнаэстэтычным ухілам.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads