Стары будынак парламента (Афіны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стары будынак парламента (Афіны)map
Remove ads

Стары будынак парламента (грэч. Παλαιά Βουλή) размешчаны на вуліцы Стадыу ў Афінах. У 1875—1932 гадах яго займаў парламент. Цяпер у будынку размешчаны Нацыянальны гістарычны музей.

Хуткія факты Стары будынак парламента, Краіна ...
Thumb
Помнік Тэадорасу Калакатронісу перад старым будынкам парламента
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова на гэтым месцы знаходзілася сядзіба афінскага магната Александраса Кантослаўласа. Пасля таго як у 1833 годзе Афіны сталі сталіцай Грэцыі (пасля Нафпліяна) кароль Атон выбраў дом Кантослаўласа сваёй рэзідэнцыяй, пакуль не быў пабудаваны новы Каралеўскі палац — цяпер Грэчаскі парламент. У 1835 г. былі дабудаваны буйныя бальная і банкетная залы. Пасля паўстання 3 верасня, якое вымусіла караля Атона падаць канстытуцыю, у гэтым будынку ўпершыню быў скліканы Нацыянальны сход.

У кастрычніку 1854 г. увесь будынак згарэў падчас пажару. Узвядзенне новага будынка планавалася па праекце французскага архітэктара Франсуа Булангера. У наступным годзе будаўніцтва было спынена з-за недахопу сродкаў і аднавілася толькі ў 1863 годзе, калі Атон быў зрынуты з прастола. Праект будаўніцтва быў зменены гэтым разам грэчаскім архітэктарам Панаётысам Калькасам і будаўніцтва было завершана ў 1871 годзе. Тым часам Грэчаскі парламент размяшчаўся ў невялікім цагляным доміку на процілеглым боку плошчы, яго спешна пабудавалі ў 1863 годзе і сярод жыхароў горада ён атрымаў назву Барак (грэч. η Παράγκα).

У 1904 годзе на плошчы перад будынкам пастаўлены раскошны помнік Тэадорасу Калакатронісу аўтарства скульптара Лазараса Сохаса (1900).

Грэчаскі парламент быў перамешчаны ў новы будынак толькі ў 1875 годзе і заставаўся ў ім да пераезду ў цяперашні будынак — былы Каралеўскі палац Атона ў 1923 годзе. Такім чынам, ён стаў сведкай некаторых найбольш бурных і важных падзей у сучаснай гісторыі Грэцыі, уключаючы забойства прэм'ер-міністра Тэадораса Дэліяніса на лесвіцы парламента 13 чэрвеня 1905 г., а таксама абвяшчэнне Грэчаскай рэспублікі 25 сакавіка 1924 года.

Пасля таго як парламент пераехаў, у будынку размяшчалася Міністэрства юстыцыі Грэцыі. У 1961 годзе была праведзена поўная рэстаўрацыя будынка, які з тых часоў стаў месцам размяшчэння Нацыянальнага гістарычнага музея ў падпарадкаванні гісторыка-этнаграфічнаму таварыству Грэцыі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads