Уладзімір Іванавіч Качаткоў
беларускі археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Качаткоў (18 лістапада 1940, Сувораўская[d], Стаўрапольскі край — 28 чэрвеня 2020, Гомель) — беларускі археолаг, палітолаг. Кандыдат філасофскіх навук (1976), дацэнт[1].
У 1958—1959 працаваў рабочым Стаўрапольскай гідрапартыі, у 1959—1962 — на ваенным заводзе № 31 у Навачаркаску. Быў удзельнікам нелегальнага адукацыйнага грутка рабочых, які спрабавалі пераасэнсоўваць марксізм[2]. Відавочца расстрэлу дэманстрацыі рабочых у Новачаркаску 1-2 чэрвеня 1962 года[3]. У 1962—1967 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, абраў спецыялізацыю археалогія — неаліт. Быў вучнем вядомага археолага, акадэміка Аляксея Акладнікава[4].
Падчас навучання ва ўніверсітэце ўдзельнічаў у раскопках на адным з гіпатэтычных месцаў Старога Сарая, сталіцы Залатой Арды, на рацэ Ахтубе ў Астраханскай вобласці, у экспедыцыі 1964 года пад кіраўніцтвам Германа Фёдарава-Давыдава. Таксама ў экспедыцыі пад кіраўніцтвам Ота Бадэра на палеалітычнай стаянцы Сунгір. У 1966 годзе на пераддыпломнай практыцы быў у экспедыцыі пад кіраўніцтвам Акладнікава ў Забайкальскі край на неалітычнай стаянкі Чындант. Ажаніўся з аднакурсніцай Ірынай Бязручка, родам з Беларусі, пасля заканчэння ўніверсітэта сужэнцы паехалі працаваць у Магілёў[4].
У 1967 годзе пачаў працаваць асістэнтам кафедры філасофіі ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. У 1968 годзе пачаў супрацоўніцтва з Інстытутам гісторыі АН БССР. Навуковым кіраўнік дысертацыі Качаткова быў загадчык сектара археалогіі ІГ АН Уладзімір Будзько.
Удзельнічаў у раскопках палеалітычнай стаянкі Бердыж у Чачэрскім раёне. У 1971 годзе з прычыны канфлікту, звязанага з метадамі даследаванняў Уладзіміра Будзько[5], Качаткоў пакінуў супрацоўніцтва з сектарам археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. Болей археалогіяй не займаўся.
У 1971 годзе залічаны ў вочную аспірантуру «Тэорыя навуковага камунізму» ў Мінску, скончыў яе ў 1974 годзе. У 1974 годзе ўключаны ў склад кафедры навуковага камунізму Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ГДУ) рашэннем навуковага савету Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.
З 1981 года — загадчык кафедры навуковага камунізму ГДУ. У 1983—1985 гадах выкладаў ва ўніверсітэце Нітры, у 1985—1988 — у Карлавым універсітэце (Прага) у Чэхаславакіі.
З 1988 года загадчык кафедры навуковага камунізму ГДУ, з 1990 — кафедры навуковага сацыялізму, як перайменавалі кафедру навуковага камунізму. У 1992[1]-2005 — загадчык кафедры палітычнай сацыялогіі ГДУ. Да 2011 года выкладаў у ГДУ. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Кіраўнік гомельскай абласной арганізацыі Беларускай асацыяцыі палітычных навук.
Пахаваны ў станіцы Сувораўскай Стаўрапольскага краю.
Remove ads
Сям’я
Жонка — Ірына Пятроўна Бязручка, выкладчыца Гомельскага ўніверсітэта. Дачка — літаратарка Паліна Качаткова (Сцепаненка).
Публікацыі
- Кочетков В. И. К вопросу о социальной базе оппортунизма // Весці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта № 1. — Выдавецтва БДУ, 1974.
- Уладзімір Качаткоў. «Западно-русизм» па-гомельску // «Наша Мінуўшчына», 1995.
- Качаткоў У. І. Гомельскі «Союз белорусской демократии» — апошні эпігон заходне-русізму // «Гомельшчына. Старонкі мінулага». — Гомель, 1996.
- Кочетков В. И. М. В. Довнор-Запольский против западно-руссизма // Трэція міжнародныя Доўнарскія чытанні. — Беларускі кнігазбор, 2002.
- Кочетков В. И. Особенности современной идеологической ситуации // Тезисы докладов научно-практической конференции «Макроэкономические и институциональные проблемы общества с переходной экономикой». — Гомель, 2003.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads