Фізіка-механічны інстытут імя Г. У. Карпенкі НАН Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фізіка-механічны інстытут імя Г. У. Карпенкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне механікі разбурэння і трываласці матэрыялаў, фізіка-хімічных працэсаў карозіі, неразбуральнага кантролю дэфектаў матэрыялаў і тэхнічнай дыягностыкі канструкцый і асяроддзяў.
Remove ads
Гісторыя
Інстытут быў заснаваны ў 1951 годзе на базе ўстаноў АН УССР і АН СССР, якія дзейнічалі ў той час у Львове. Загадам па Львоўскім аддзяленні АН УССР дата пачатку працы інстытута была ўстаноўлена 1 чэрвеня 1951 года. Першапачатковая назва інстытута была: «Інстытут машыназнаўства і аўтаматыкі АН УССР». У 1964 годзе ён быў перайменаваны ў Фізіка-механічны інстытут, а ў 1980 годзе ФМІ было прысвоена імя акадэміка Г. У. Карпенкі (1910—1977), які ўзначальваў Фізіка-механічны інстытут з 1952 па 1971 год, у гонар яго заслуг перад навукай і інстытутам і з нагоды 90-годдзя вучонага.
Remove ads
Структура
- Аддзел тэорыі хвалевых працэсаў і аптычных сістэм дыягностыкі
- Аддзел акустычных метадаў і сродкаў тэхнічнай дыягностыкі
- Аддзел дыягностыкі каразійна-вадароднай дэградацыі матэрыялаў
- Аддзел тэарэтычных асноў механікі разбурэння
- Аддзел матэрыялазнаўчых асноў інжынерыі паверхні
- Аддзел карозіі і абароны ад карозіі
- Аддзел вадародных тэхналогій і матэрыялаў альтэрнатыўнай энергетыкі
- Аддзел інфармацыйных тэхналогій дыстанцыйнага зандзіравання
- Аддзел метадаў і сродкаў адбору і апрацоўкі дыягнастычных сігналаў
- Аддзел трываласці матэрыялаў і канструкцый у вадародазмяшчальных асяроддзях
- Лабараторыя сертыфікацыйных выпрабаванняў антыкаразійных ізаляцыйных пакрыццяў трубаправодаў
- Лабараторыя сертыфікацыйных выпрабаванняў механічных характарыстык матэрыялаў
- Аддзел інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
