Яўген Ігаравіч Шыкаўка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Шыкаўка (нар. 15 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Карона» з Кельцаў.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2010 года гуляў за дубль клуба. У ліпені 2012 года разам з Мікітам Рочавым быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[5], але яшчэ да канца сезона пакінуў «Полацк» праз канфлікт з галоўным трэнерам Аляксандрам Трайдуком[6]. Сезон 2013 правёў у «Слоніме», пасля чаго далучыўся да мазырскай «Славіі», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў ліпені 2014 года пакінуў клуб[7].
Пасля зыходу са «Славіі» далучыўся да клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. Хутка стаў адным з лідараў сталічнага клуба, у сезоне 2015 забіў 16 галоў у Першай лізе. Улетку 2015 года меў прапановы ад клубаў Вышэйшай лігі, але застаўся ў «Крумкачах»[8].
2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У гэтым жа матчы забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, усталяваўшы канчатковы лік матча (1:1). У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[9]. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[10] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[11], пасля чаго стаў іграком «Слуцка»[12]. У складзе слуцкай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у лізе.
У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк», маючы варыянты працягу кар’еры за мяжой[13] і ў выніку стаў іграком грэчаскага клуба «Ларыса»[14]. У першай палове 2019 года трывала з’яўляўся на полі ў грэчаскай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, аднак з лета страціў месца ў складзе і перастаў трапляць у заяўку. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Ларысай» і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама»[15]. У сезоне 2020 часцей выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2021 годзе стаў пераважна толькі выхадзіць на замену ў канцы сустрэчы.
У ліпені 2021 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр»[16]. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакінуў казахстанскі клуб[17]. Неўзабаве стаў іграком «Кароны» з Першай лігі Польшчы[18]. Па выніках сезона 2021/22 разам з клубам выйшаў у Экстраклясу, а ў сезоне 2022/23 дапамог «Кароне» захаваць месца ў элітным дывізіёне, адзначыўшыся шасцю галамі ў чэмпіянаце. У маі 2023 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[19].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2012 годзе згуляў у трох матчах за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Фінляндыі (0:2).
Дасягненні
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads