Новакузнецкая (станцыя метро)
станцыя Замаскварэцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна«Новакузнецкая» — станцыя Замаскварэцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Тэатральная» і «Павялецкая». Знаходзіцца на тэрыторыі раёна «Замаскварэчча» Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы. Сваю назву атрымала ад Новакузнецкай вуліцы, побач з якой размешчана. «Новакузнецкая» пабудавана па праекце архітэктараў Івана Таранава і Надзеі Быкавай і мае багаты інтэр’ер. Канструкцыя станцыі — пілонная трохскляпеністая глыбокага залажэння. Адкрыта 20 лістапада 1943 года адначасова са станцыяй «Павялецкая» на дзеючым участку «Плошча Свярдлова» — «Завод ім. Сталіна». Аб’ект культурнай спадчыны народаў Расіі рэгіянальнага значэння.
Read article