Map Graph

Плошча Ламаносава (Санкт-Пецярбург)

Плошча Ламаносава — плошча паміж вуліцай Дойліда Росі і набярэжнай ракі Фантанкі. Назва ў гонар М. В. Ламаносава. Утварылася ў 1828 годзе. Ансамбль 6-граннай плошчы Ламаносава, злучаны вуліцай Дойліда Росі з архітэктурным ансамблем плошчы Астроўскага, склаўся ў 1834 годзе, калі былі завершаны дамы 1/3 і 2 і дом Міністэрства ўнутраных спраў. У 1877 годзе на плошчы заснаваны сквер, у яго цэнтры — бюст Ламаносава. У 1917 годзе ў доме 1/3 знаходзіўся Наркамат асветы.

Read article
Файл:Lomonosova_Square_SPB_03.jpg