Map Graph

Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце

Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце — недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў Брэсце. Яе мэтай было арганізаванне інтэлектуальнага жыцця польскай меншасці ў Беларусі, дапамога ў працэсе адраджэння яе нацыянальнай тоеснасці, а таксама папулярызацыя праблематыкі ў галіне польскай гісторыі, літаратуры і культуры. Дзейнасць установы адбывалася перш за ўсё ў форме штомесячных сесій, на якіх выкладалі навукоўцы з Польшчы ў супрацоўніцтве з вучонымі з Беларусі, Літвы і Украіны.

Read article