Помнік Тарасу Шаўчэнку (Мінск, бульвар Шаўчэнкі)
Мінск, бульвар ШаўчэнкіПомнік Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку — помнік у Мінску, размешчаны на бульвары Шаўчэнкі. Пастаўлены ў 1976 годзе на ўшанаванне памяці ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі, імя якога носіць бульвар. Аўтар помніка скульптар С. Вакар. Размешчаны злева ад галоўнай восі бульвара. Уяўляе сабой кампазіцыю з двух гранітных блокаў, асіметрычна накладзеных адзін на адзін. Ніжні вышынёй 0,8 м — з шэрага граніту — з’яўляецца нібы пастаментам для гранітнага маналіту памерам 1 × 1 м чырвонага колеру, на паліраванай фасаднай грані якога замацаваны бронзавы барэльеф Т. Р. Шаўчэнкі. Тыльны бок блока неапрацаваны, са сколамі. Да помніка вядзе выкладзеная бетоннымі плітамі дарожка.
Read article
Nearby Places
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
НДІ ў Беларусі

Брацкія вайсковыя могілкі (Мінск)

Бульвар Шаўчэнкі (Мінск)

Пярэспенскі сквер
Будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд»

Вуліца Даўмана (Мінск)

Вуліца Крапоткіна (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь

Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі