Map Graph

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва

Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 г Міжнародным адукацыйным кансорцыумам. Знаходзіцца ў Мінску на вул. Ціміразева, 65А. Мае ліцэнзію Мінадукацыі РБ да 29 красавіка 2019 г. Рыхтуе студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджэраў-эканамістаў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017 г. згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаў. У 2011 г. Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаў. Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага члена.

Read article