Інстытут праблем крыябіялогіі і крыямедыцыны НАН Украіны
Інстытут праблем крыябіялогіі і крыямедыцыны НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне устойлівасці біялагічных аб’ектаў да холаду, распрацоўкай тэхналогій крыякансервавання біялагічных аб’ектаў і тэхнічных сродкаў іх рэалізацыі. Заснавана ў 1972 годзе на базе дзвюх лабараторый Фізіка-тэхнічнага інстытута нізкіх тэмператур АН УССР і праблемнай навукова-даследчай лабараторыі нізкатэмпературнага кансервавання касцявога мозгу і крыві Харкаўскага інстытута ўдасканалення лекараў.
Read article







