Map Graph

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор увайшоў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўвайшлі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.

Read article
Файл:Emblem_of_the_Collective_Security_Treaty_Organization.svgФайл:Dmitry_Medvedev_in_Armenia_20_August_2010-16.jpegФайл:Collective_Security_Treaty_Organization_orthographic_projection.svg