Верхняволжскае вадасховішча
Верхняволжскае вадасховішча — вадасховішча на рацэ Волга, на тэрыторыі Цвярской вобласці. Плошча 183 км², аб’ём 0,52 км², даўжыня 85 км, найбольшая шырыня 6 км. Адно з першых вялікіх вадасховішчаў, створаных у Расіі ў 19 ст. у транспартных мэтах. Плаціна пабудавана ў 1843. Узровень вадасховішча вагаецца ў межах 3,5 м, ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку. У зоне падпору знаходзяцца возера Сцерж, Уселуг, Пена, Волга. Рыбалоўства.
Read article