Віцебскі раённы выканаўчы камітэт
Віцебскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Віцебскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў Віцебску ў будынку на вуліцы Савецкай Арміі, 3.
Read article