Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Пасадэна ў штаце Каліфорнія. Калтэх — адзін з вядучых універсітэтаў у ЗША, і адзін з двух самых важных, нароўні з Масачусецкім тэхналагічным інстытутам, якія спецыялізуюцца ў дакладных навуках і інжынерыі. Калтэху таксама належыць лабараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касмічных апаратаў НАСА.
Read article






