Map Graph

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — былы бернардзінскі, цяпер прыхадскі каталіцкі храм у п. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга барока. У касцёле знаходзіцца Будслаўскі абраз Маці Божай — адзін з найбольш шануемых каталіцкіх абразоў, Папа Рымскі Ян Павел II у 1996 годзе абвясціў гэту ікону патронкай Беларусі. 28 лістапада 2018 года урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай была ўнесеная ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Read article
Файл:Budslaŭ,_church.jpgФайл:Budsłaŭ,_Bernardynski._Будслаў,_Бэрнардынскі_(H._Lajbovič,_1760).jpgФайл:Будслаўкасьцёл_3.jpgФайл:Будслаўкасьцёл_1.jpgФайл:Будслав.jpgФайл:Abraz.jpgФайл:Histvalue_sign_export.svg