Ёханес Тынес Бё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёханес Ты́нес Бё (нарв.: Johannes Thingnes Bø; нар. 16 мая 1993, Струн, Согн-ог-Ф’юранэ, Нарвегія) — нарвежскі біятланіст, пяціразовы алімпійскі чэмпіён (тройчы ў асабістах гонках), 17-разовы чэмпіён свету (7 разоў у асабістых гонках), трохразовы ўладальнік Кубка свету (2018/19, 2019/2020, 2020/2021) у агульным заліку, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету (уваходзіць у тройку найлепшых у гісторыі Кубка свету па гэтым паказчыку, лідар сярод усіх дзейных біятланістаў). Самы малады пераможца этапа Кубка свету па біятлоне.
Нарадзіўся |
16 мая 1993(1993-05-16) (31 год) |
---|---|
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малодшы брат алімпійскага чэмпіёна і шматразовага чэмпіёна свету Тар’ея Бё. Ёханес таксама мае досвед выступлення ў лыжных гонках.
На чэмпіянаце свету па біятлоне 2023, які праходзіў у Германіі з 8 да 19 лютага, Ёханес Тынес Бё выйграў 7 медалёў, што да гэтага не ўдавалася ніводнаму біятланісту.