Ільінічы
вялікалітоўскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ільінічы (таксама ўжываецца Іллінічы) — шляхецкі род герба «Корчак» у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. Паходжанне роду дакладна не высветлена, магчыма род паходзіў з праваслаўнага баярства Северскай зямлі. У сярэдзіне XV стагоддзя вядомы Яцка Ільініч, які атрымаў ад вялікага князя Казіміра пацвярджэнне «отчины и дедины» ў Старадубскім і Радагошчанскім павеце, сяло Пожанку ў Клецкім княстве.
10 ліпеня 1553 года прадстаўніку роду Юрыю Ільінічу нададзены графскі тытул Свяшчэннай Рымскай імперыі. Са смерцю Юрыя Ільініча ў 1569 годзе род згас; усе уладанні, у тым ліку Мірскі замак, перайшлі да Радзівілаў.
Існаваў таксама іншы род Ільінічаў, які вядомы з XVII стагоддзя і быў унесены радаводную кнігу Магілёўскай губерні, аднак яго сувязь з ранейшым родам не ўсталявана.