Іспанскае Марока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іспанскае Марока (араб. المغرب الإسباني; ісп.: Protectorado español de Marruecos) — рэгіён у паўночнай частцы Марока, які знаходзіўся ў каланіяльнай залежнасці ад Іспаніі ў 1912—1956 гадах. Яго агульная плошча — 20.948 км², з якіх толькі 14 % былі прыдатнымі для вядзення сельскай гаспадаркі; астатнія 86 % займаюць горы і паўпустыні. Сталіцай уладання з'яўляўся горад Тэтуан.