![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Provinciaromana-Italia-pt.svg/langbe-640px-Provinciaromana-Italia-pt.svg.png&w=640&q=50)
Італія (рымская правінцыя)
рымская правінцыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Італія — рымская правінцыя на Апенінскім паўвостраве.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Provinciaromana-Italia-pt.svg/640px-Provinciaromana-Italia-pt.svg.png)
У часы рымскай рэспублікі Італія, якая ўключала тады ў сябе землі ад Рубікона да Калабрыі не лічылася правінцыяй, але толькі тэрыторыяй з цэнтрам у Рыме, што надавала ёй асобы статус. (Напрыклад, военачальнікі не мелі права ўводзіць на яе тэрыторыю войска і Цэзар, аддаўшы загад перайсці Рубікон, паклаў пачатак грамадзянскай вайне.)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Roman_Italy.gif/640px-Roman_Italy.gif)
Першапачаткова слова Італія пазначала не ўвесь паўвостраў. Паводле Страбона (Геаграфія, т.1) Італія — гэта ўчастак ад Месінскага праліва да лініі, якая злучае залівы Салерна і Таранта. Пазней Італія пашырылася на ўвесь паўвостраў і нават істрыйскі горад Пула ўваходзіў у яе склад. Скончылася фарміраванне правінцыі, калі Юлій Цэзар даў рымскае грамадзянства жыхарам Цызальпійскай Галіі, пашырыўшы тэрыторыю Італіі да Альпаў.