Абозны вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абозны вялікі літоўскі (па-лацінску castrorum metandorum praefectus, castrorum metator) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які займаўся пошукам месца для лагера, яго ўмацаваннем, раскватэраваннем войскаў.
Урад уведзены ў 1633 годзе. На Сойме 1717 году было ўстаноўлены юргельт памерам 15 000 злотых. Абозныя прызначаліся вялікімі гетманамі, з 1768 года — пажыццёва.