Абідаскі спіс цароў (Сеці I)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абідаскі спіс цароў (Сеці I) — пералік егіпецкіх цароў у пахавальным храме Сеці I ў Абідасе. У спісе называюцца 75 фараонаў, якія правілі да Сеці I. Спіс даволі выбарачны. Так, напрыклад, адсутнічаюць многія правіцелі Першага пераходнага перыяду і ўсе правіцелі Другога пераходнага перыяду.