Агнастыцызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агнастыцы́зм (ад па-старажытнагрэчаску: ἄγνωστος — «непазнавальны», «непазнаны») — пазіцыя ў філасофіі, тэорыі пазнання і тэалогіі, якая лічыць прынцыпова магчымым пазнанне толькі праз досвед (пазнанне аб'ектыўнай рэчаіснасці), і немагчымым пазнанне любых гранічных і абсалютных асноў рэальнасці. Таксама адмаўляецца магчымасць доказу або аспрэчання ідэй і сцверджанняў, заснаваных цалкам на суб'ектыўных пасылках. Часам агнастыцызм вызначаецца як філасофскае вучэнне, якое сцвярджае прынцыповую непазнавальнасць свету.