![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Aetolia_map.jpg/640px-Aetolia_map.jpg&w=640&q=50)
Акарнанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акарнанія (грэч. Ακαρνανία) — гістарычная вобласць на заходнім узбярэжжы цэнтральнай часткі Грэцыі, у наш час ном Грэцыі. Абмяжоўвалася з поўначы Амбракійскім залівам, з поўдня — Калідонскім залівам, на ўсходзе, па рацэ Ахелоас межавала з Этоліяй. У моры, каля Акарнаніі размешчаны Ітака, радзіма Адысея, і мноства іншых астравоў. Жыхары Акарнаніі займаліся галоўным чынам земляробствам, вобласць не адыгрывала значнай ролі ў грэчаскай гісторыі. Нягледзячы на прыморскае размяшчэнне жыхары вобласці, у адрозненне ад іншых грэкаў, не захапляліся мараплаўствам. Паводле Апаладора, гарады ў Акарнаніі заснавалі Амфатэр і Акарнан, сыны Алкмеона, навербаваўшы перасяленцаў у Эпіры.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Aetolia_map.jpg/320px-Aetolia_map.jpg)