Алхімія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алхімія (лац.: alchimia, alchymia, ад араб. خيمياء al-kîmîa) — старажытная галіна натурфіласофіі, у XVII—XVIII стагоддзях паступова выціснутая сучаснай хіміяй і фармакалогіяй. У больш вузкім сэнсе — квазіхімічнае вучэнне пра пераўтварэнне металаў у золата і срэбра шляхам фізіка-хімічных маніпуляцый з дапамогаю адмысловага сродку, званага філасофскім каменем. Часам алхіміяй называюць пэўныя містычныя, даоскія і псіхатэхнічныя практыкі (г.зв. унутраная алхімія), скіраваныя на дасягненне несмяротнасці.